Веткаўскі музей стараабрадніцтва і беларускіх традыцый імя Ф.Р. Шклярава выходзіць з дыстанцыйнага рэжыму працы і запрашае наведвальнікаў па новых правілах

З красавіка бягучага года наш музей першым сярод музеяў Беларусі пачаў весці лекцыі анлайн. Кожную сераду а 15 гадзіне ў прамым эфіры вядучыя супрацоўнікі музея апавядалі пра нашу спадчыну ў межах праекта «Среда общения». Правялі Ноч музеяў “Начны дазор”. Усё анлайн. Таму і сёння можна паглядзець, што было зроблена калектывам установы.

Музей стаў бліжэй да кожнага. Каб стаць яго сябрам, трэба толькі далучыцца да афіцыйных суполак у сацыяльных сетках: «ВКонтакте», «Фэйсбук», «Інстаграм» і сачыць за навінамі. Усё! Іншай магчымасці наведаць музей раней не было. Цяпер ёсць!

Нагадваем, што ў нас цэлых 3 паверхі з вялікай колькасцю прыгожых гістарычных рэчаў. Ёсць змены ў экспазіцыі. Напрыклад, Веткаўскі музей атрымаў калекцыю фотаздымкаў горада Веткі і яе жыхароў 1907 г. з Расійскага этнаграфічнага музея (г. Пецярбург). Раней іх у Беларусі ніхто не бачыў! Сёння яны знаходзяцца ў нашым горадзе, нашым музеі. Яны чакаюць вас.

Калі вы думаеце: «Ці бяспечна наведваць музей?» Мы адказваем: «Канечне!» Новы графік працы з ліпеня 2020 г.: панядзелак — нядзеля з 9.00 па 18.00. Уваход на экпазіцыю да 17.00. Музей працуе без выхадных. І ў панядзелак да нас можна завітаць — будзем рады.

Ірына ПТАШКА, навуковы супрацоўнік.

Comments (0)
Add Comment