30 мая ў Данілавіцкай пачатковай школе прайшла святочная лінейка

30 мая ў Данілавіцкай пачатковай школе прайшла святочная лінейка. Хоць і на мерапрыемстве не было звыклай масавасці ў сувязі з эпідэміялагічным становішчам, але ж не абыйшлося без ўрачыстасці.

Настаўнікі пастараліся, каб асабліва выпускнікі, для якіх званок прагучаў у апошні раз у сценах школы, запомнілі гэты дзень.

Па традыцыі з падвядзеннем вынікаў адыходзячага 2019/2020 навучальнага года і прывітальным словам да прысутных звярнулася дырэктар школы Ірына Міхайлаўна Скібунова: «…нягледзячы на складаную сітуацыю, мы вырашылі правесці гэта свята, вядома, прытрымліваючыся ўсіх эпідэміялагічных норм, каб нашы дзеці надоўга захавалі ў памяці яго светлыя моманты і ў той жа час былі псіхалагічна настроеныя на пазітыў…»

З ноткай хвалявання і развітальным сумам паглядалі чацвёртакласнікі Іван Шарамаў, Анастасія Сафейчанка, Андрэй Помазаў на сваю настаўніцу Наталлю Пуцькову. А яна, як мудрая другая мама, пажадала сваім выхаванцам шчаслівай будучыні.

Добрага адпачынку і бяспечных канікулаў!

Вольга КАЛІНКОВА, настаўнік пачатковых класаў.

Comments (0)
Add Comment