«ВеткаТорг» наводзіць парадкі

Вялікая ўвага зараз надаецца масаваму навядзенню парадка і добраўпарадкаванню тэрыторый. Не засталося ў баку і гандлёвае ўнітарнае прадпрыемства «ВеткаТорг». За апошні тыдзень была праведзена велізарная праца па добраўпарадкаванні гандлёвых аб’ектаў у сельскіх населеных пунктах. Аб гэтым паведаміла кіраўнік прадпрыемства Галіна Басай.

У аграгарадку Стаўбун прыбралі ўсю тэрыторыю вакол крамы. У Малых Нямках — дрывотню. Перад ацяпляльным сезонам гэта вельмі актуальна.

У аграгарадку Янова, распавяла Галіна Басай, адрамантавалі прыступкі, абкасілі ўсю прылеглую да крамы тэрыторыю. Таксама зрабілі замеры вокнаў. У бліжэйшы час установяць сучасныя шклопакеты, што станоўча адаб’ецца на змяншэнні цепластрат.

Вядуцца работы і ў аграгарадку Неглюбка. У большай ступені яны сканцэнтраваны вакол уборкі гандлёвай залы, абсталявання, рамонту ўваходнай групы крамы.

Актыўнае навядзенне парадку на месцах закранула не толькі Веткаўшчыну, але і ўсю краіну. Прымаючы ўдзел у добраўпарадкаванні, мы робім сваё жыццё камфортней, упэўнена кіраўніцтва.

К. ЧУДУКОВА.

Comments (0)
Add Comment