18 сакавіка (субота) 2017 года філіял Веткаўскага музея ў Гомелі запрашае ўсіх жадаючых на архаічны абрад «Гуканне вясны»

Арганізатар мерапрыемства: Веткаўскі музей стараабрадніцтва і беларускіх традыцый імя Ф.Р. Шклярава

Дырэктар музея – Галіна Рыгораўна Нячаева.

Месца правядзення: філіял Веткаўскага музея стараабрадніцтва і беларускіх традыцый імя Ф.Р. Шклярава ў Гомелі, плошча Леніна, 4 (на тэрыторыі Гомельскага палацава-паркавага ансамбля).

Адбудзецца: 18 сакавіка 2017 г. (субота), 12:00.

Тэл.: 8 0232 75-88-87, 75-88-86

Даведкі па тэл.: (8029) 335-06-00 — Пятро

18 сакавіка (субота) 2017 года, Філіял Веткаўскага музея ў Гомелі запрашае ўсіх жадаючых на архаічны абрад «Гуканне вясны».

Каляндар Гомельскага Палесся і Падняпроўя вылучаецца найперш сваім веснавым «модусам мыслення», г. зн. асаблівай распрацаванасцю, сэнсавай шматпланавасцю, багаццем формаў і факусіраваннем у святах веснавога цыкла ледзь не ўсіх ідэй каляндарнай звычаёвасці. Гуканне вясны, характэрнае перад усім для гэтай тэрыторыі, распачыналася яшчэ на Стрэчанне і заканчвалася пасля Вялікадня на Ушэсце. Веснавыі звычаі і песні сталі своеасаблівым гімнам жыцця ва ўсіх яго складальніках — у сям’і і каханні, у руплівай працы на полі і чаканні ўраджаю, у гадоўлі статка і гаспадарчых будзённых клопатах.

Разам з вамі мы:

  • Пойдзем на ўзбярэжжа р. Сож;
  • Паслухаем, ды падпяем сапраўдным архаічным веснавым спевам разам са спеўным гуртом вёскі Стаўбун Веткаўскага раёна — «Стаубунскія вячоркі»;
  • Паводзім карагоды, папяем ды пагуляем у вясёлыя гульні разам са спеўным гуртом ГМКГА «Талака»;
  • Паспрабуем абрадавае печыва — птушачак;
  • Распалім абрадавае вогнішча;
  • Вырабім і спалім пудзіла Зімы;
  • Прыгатуем яечню ды блінцы на вогнішчы;
  • Патанчым пад гармонік;
  • Правядзем весела і карысна час.

Сустракаемся а 12-й гадзіне каля будынку філіяла Веткаўскага музея ў Гомелі: г. Гомель, пл. Леніна, 4 (тэрыторыя Гомельскага палацава-паркавага ансамбля).

Comments (0)
Add Comment