З 1 лютага па 1 сакавіка 2017 года праводзіцца абласны літаратурны конкурс на лепшы вершаваны твор «МАЯ МАТУЛЯ – СОНЦА НА ЗЯМЛІ”

 

ПАЛАЖЭННЕ

аб правядзенні

абласнога літаратурнага конкурсу

«МАЯ МАТУЛЯ – СОНЦА НА ЗЯМЛІ”

Абласны літаратурны конкурс  на лепшы вершаваны твор праводзіцца з 1 лютага па 1 сакавіка  2017 года. Заснавальнікам і арганізатарам конкурсу з’яўляецца Гомельскае абласное аддзяленне ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі». Конкурс праводзіцца пры падтрымцы ўпраўлення адукацыі Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта.

Літаратурны конкурс праводзіцца з мэтай выяўлення  і падтрымкі маладых таленавітых  аўтараў Гомельшчыны. Яго мэтай з’яўляецца пошук твораў, якія адлюстроўваюць сучасную рэчаіснасць і прысвечаны Маці.

У конкурсе прымаюць удзел вучні агульнаадукацыйных школ, устаноў адукацыі новага тыпу, навучэнцы ПТВ, каледжаў, студэнты ВНУ, якія пражываюць на тэрыторыі Гомельскай вобласці.

Аўтары ўдзельнічаюць у конкурсе самастойна і добраахвотна. Пры гэтым яны гарантуюць, што ўсе аўтарскія правы на гэтыя творы належаць менавіта ім і выключнае права на іх публікацыю не перададзена трэцім асобам.

Творы дасылаюцца на электронны адрас: konkursgomelspb2018@yandex.ru

Аўтары падаюць наступны пакет дакументаў:

— заяўку на ўдзел у конкурсе (у ёй абавязкова  паведамляецца  прозвішча, імя, імя па бацьку аўтара, школа, клас,  хатні адрас, кантактны тэлефон) і тэкст твора – верш  (дапускаецца адзін ці не больш трох вершаў;  на электронных носьбітах; на беларускай альбо рускай мове).

Калі аўтар не прадстаўляе поўны пакет дакументаў, аргкамітэт мае права адхіліць твор ад удзелу ў конкурсе. Факт падачы заяўкі на конкурс сведчыць аб згодзе аўтара, у выпадку перамогі ў конкурсе, на размяшчэнне дадзенага твора ў друкаваных і электронных СМІ і на наступную магчымую публікацыю гэтага твора на безганарарнай аснове ў альманаху «Літаратурная Гомельшчына» або іншай друкаванай прадукцыі, якая можа быць выпушчаная па выніках конкурсу. Пры гэтым за аўтарам захоўваюцца выключныя аўтарскія правы на апублікаваныя творы, як падчас дзеяння дадзенага конкурсу, так і пасля яго.

Вершы, прадстаўленыя на конкурс, не рэцэнзуюцца.

Вынікі конкурсу аб’яўляюцца на сайце Гомельскага аддзялення СПБ ріsmenik.by, а таксама ў СМІ Гомельскай вобласці, не пазней 8 Сакавіка – Дня жанчын.

Вынікі конкурсу падводзяцца журы,  у склад якога ўваходзяць вядучыя майстры слова, прадстаўнікі арганізатара. Журы  калегіяльна вызначае лепшыя творы ўдзельнікаў конкурсу.

Крытэрыі ацэнак журы: валоданне літаратурнай мовай; пісьменнасць; мастацкая выразнасць і арыгінальнасць твора; творчая самастойнасць.

Вынікі працы журы афармляюцца пратаколам, рашэнне журы з’яўляецца канчатковым і перагляду не падлягае.

Па  выніках   інтэрнет-конкурсу  праводзіцца  ўзнагароджанне  пераможцаў (Гран-пры, 1, 2, 3 месцы; пераможцам высылаюцца памятныя  дыпломы) і  вызначаны 20 лепшых аўтараў (высылаюцца заахвочвальныя дыпломы).

Пераможцам прысвойваецца ганаровае званне «Лаўрэат   абласнога літаратурнага конкурсу ««МАЯ МАТУЛЯ – СОНЦА НА ЗЯМЛІ”. Творы пераможцаў конкурсу могуць быць апублікаваны ў альманаху “Літаратурная Гомельшчына”.

Аргкамітэтам, фундатарамі, асобнымі ўстановамі і арганізацыямі могуць быць заснаваны спецыяльныя прызы для пераможцаў конкурсу. Асобныя пераможцы могуць быць запрошаны для ўдзелу ў майстар-класах, якія будуць арганізаваны для пачынаючых аўтараў у 2017 годзе.

Comments (0)
Add Comment