Нечага падобнага можна чакаць і ў населенай Ветцы, калі калодзеж ля дома нумар 30 па вуліцы Леніна, ні чым не прыкрыты ўжо добры год, будзе так стаяць і далей. Тое, што люк не закрыты крышкай даўно, сведчаць пакеты са смеццем, што часткова запоўнілі яго. Снег зрабіў больш заўважнай «дзірку»: на чорнай зямлі люк не вельмі вылучаўся, што рабіла яго больш небяспечным. У халоднае надвор’е з люка падымаецца воблачка пары. Не так даўно нехта ўтыкнуў у калодзеж палку, каб зрабіць заўважным, каб неяк папярэдзіць неасцярожнага прахожага.
Чаму гаспадароў не цікавіць лёс гэтага аб’екта — загадка. Веткаўчане кажуць, што па горадзе ёсць яшчэ такія адкрытыя калодзежы. Назавіце адрасы, пакажыце: паспрабуем знайсці гаспадара аб’екта і прычыну, чаму сярод горада стаіць капкан на людзей.
Арыя ГАТАЛЬСКАЯ.