Народный ансамбль песни и танца «Спадчына» подарил ветковчанам праздник

У гарадскім Доме культуры да Дня маці прайшоў святочны канцэрт, арганізаваны аддзелам ідэалагічнай работы раёна і праведзены сіламі работнікаў культуры. Акрамя ўжо знаёмых веткаўчанам мясцовых артыстаў выступілі і прыезжыя, без перабольшання зоркі: народны ансамбль Кармянскага цэнтра культуры і дасугу «Спадчына».

Сказаць, што канцэрт удаўся — не сказаць нічога. Ансамбль узроўню не ніжэй за прафесійныя «Свята» ці «Бяседа» даў такога жару, зарадзіў усіх прысутных такім святочным настроем, што гледачы зладзілі артыстам авацыю. Былі нумары танцавальныя, лірычныя, а таксама жартоўныя сцэнкі-гумарэскі, якія выклікалі салюты смеху. А некаторыя песні зала пела разам з артыстамі.

Варта сказаць, што супрацоўніцтва нашых раёнаў ужо мае гісторыю: не так даўно веткаўскія артысты выступалі на Кармянскай зямлі, і, трэба спадзявацца, мелі поспех.

Падарунак веткаўчанкам-мамам надзвычай спадабаўся. Шкадавалі толькі тых, хто не прыйшоў на канцэрт: «Ах, як дагадзілі! Вось дзякуй за канцэрт! Хай яшчэ прыязджаюць…»

Арыя ГАТАЛЬСКАЯ.

Comments (0)
Add Comment