Прызы дадуць за лепшы слоган і цікавы здымак
У рамках правядзення добраахвотнай акцыі «Тыдзень лесу-2020», якая прысвечана Году малой радзімы і 75-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, Веткаўскі спецлясгас праводзіць конкурс на лепшы слоган акцыі «Тыдзень лесу-2020» і конкурс самых актыўных удзельнікаў акцыі (ён пройдзе сярод школ раёна). Адбудзецца таксама фотаконкурс на дадзеную тэматыку ў сацыяльных сетках.
Узнагароджанне пераможцаў пройдзе 6–7 красавіка.
Больш падрабязную інфармацыю аб правядзенні конкурсаў можна атрымаць па тэлефонах: 8(02330) 2-34-69; 2-31-00.