Жыхары Данілавічаў вельмі выразна ўсведамляюць сваю прыналежнасць малой радзіме. Яны памятаюць шматлікія абрады, якія выконвалі іх бацькі, і памятаюць, як і чаму для іх, тады яшчэ дзяцей, яны былі не цікавыя. Усё вельмі проста. Як кажуць яны самі, на фарміраванні іх светапогляду, інтарэсаў адбілася савецкае выхаванне. Вытрымаў толькі Вялікдзень — свята прыгожае і шчодрае. Яны памятаюць шмат, але далёка не ўсё. Так, толькі фрагментальна захавалася адметная «стрэльная песня» з назвамі вуліц вёскі, па якіх праходзіў абрад.
Чысты чацвер
«Ета на Страсць. Ета са Страсці. Ета вот у Чысты чацвер, з двох часоў служба ў цэркві. Палілі свечы. А патом ідзеш, свіча такая здаровая, штоб гады тры хадзіць с адной свячой. Прыходзім, так на двірах крэсцікі так.
І ў Чысты чэцвір тожы ў цэркву ходзюць і тожы свечачкі палюць. Дак с той свечкай… Штоб яна з агнём прышла, і ў хату, тожы на вікону. І як чылавек памрэ, тую даюць свечку ў рукі. Як памрэ чылавек, паложана свечку. Дак тую даюць — страсную.
Дзвінаццаць раз, штоб яна гарэла ў цэркві. Дзвінаццаць раз іх палюць. А патом са свечкай той дамоў ідзеш.
[З агнём ідзеш?]
Нам далёка было, дак мы бралі з лампы сцяклінку. І бягіш дамоў.
[А калі пагасня?]
Пагасня, ета ўжэ плоха будзя… У той хаце… Няшчасце бальшоя будзя. Мы хадзілі… Я ўжэ замужам была, свечку ні данісла, сын памёр, свякруха памерла… У хазяйстві ўбыткі…»
Вялікдзень
«Як нашы бацькі жылі ў Данілавічах, дак там была эта. Ікону ў які-та двор занасілі на Пакрова, і яна даўжна там цэлы год стаяць, эта ікона. А тады пераносяць. Прычым пераносілі ні самі людзі, а з цэрквы: бацюшка, дзяк, пеўчыя. Як эта іна называлася? Ці Свіча? Яны маліліся, а мы ужэ больш савецкія людзі. Мы душой ні прынімалі етага. А толькі Пасха — празнік… Што будзя Пасха. Раньшы жылі трудней людзі, а ціпер белы хлеб, пасха, булкі — усё ета ўжо надаела нам. А раньшы эта толькі па празніках была. Паэтаму мы і празнікі ажыдалі, што будзя стол, абноўка новая, пасха да і ўкусная. Тады называлась скаромная. А перад празнікам — посная: боршч які-нібудзь з грыбамі варылі, толькі штоб нізапраўлёная. Счыталася, што эта ад жывотных жыр этат, і чылавек тожэ к жывотным этым атносіцца, штоб ў ядзе яго ні было. Ісус Хрыстос пацірпеў за народ, счытаіцца за веру, дак і счыталі, што як ад Ісуса Хрыста, там… Ён праліў кроў, дак нільзя эта есць, на красце яго распялі, дак нільзя есць у пост этага кроўнага. Таму шта Ісус Хрыстос праліў за веру, за народ сваю кроў. [Вам хто такое расказаў?] Я ні знаю, хто казаў, што ў міне ў галаве атлажылась. Дак вот у пост патаму і запрышчыно была есць кроўная тоя, таму шта Ісус Хрыстос праліў кроў за народ. І грэх — есць эта. Вот патаму посталі».
***
«Я часта бачыла, як сонца гуляя… На Паску і гуляя на Благавешчанне. І гуляя на Івана Купала… Тры раза ў год сонца гуляя.
Бацька нас будзя… Раней паесці і выціць, як сонца гуляя. Нам ужэ ў вакно відна: «Ой, сонца ўзыходзя!» Мы скарэй на агарод і глядзім, як сонца гуляя: «Ой, красіва!» І шары… І зялёныя! І красныя ! І сінія! Красіва…»
***
«На Вялікі дзень я ні бачыла, а, помню, на Благавешчанне, ішла я ў Гоміль із хлапцом із большым, купіць к Вялікадню, эта ж ціпера-ка, дак… А тады ж толькі к Вялікадню купляіш рубашачку і баціначкі, і ўсё, што новая нада к Пасцы, надзець дзіцёнка. Дак мы ішлі, не адна я ішлі, ішчэ жэншчыны дзве, ішчэ жэншчына ішла с хлапцом, дак сын мой агледзіў: «Паглядзі-ка, як узыходжая сонца!» Узыходжая такімі, як вот радуніца. Бывая на небі радуніца послі дажчу. Дак радуніца… А то такімі волнамі, волнамі: і красныя, і галубыя, і розавы, і зялёны, і белы свет, такімі пералівамі, пералівамі такімі. Красіва ўзыходзя. І гаворяць, так і на Вялікадня. Гавораць, сонца гуляя, перакідаіцца. То ж узыходжая сонца, як абычна, кругом, круг такі. Я расказывала, дак людзі старыя гавораць: «Эта ж так і на Пасху ўзыходжая сонца, пералівамі».
***
«На Паску прыходжаюць, дак маладога дзяцёнка яечкам, штоб быў кругленькі, красненькі. Умылі, ні выціраліся. Ліцо памочуць, а тады яйцом кругом абкачаюць, штоб быў красненькі, як яечка, кругленькі, здаровенькі».
***
[Заставаліся крошкі, косткі, што з імі рабілі?]
«На агарод, штоб куры ні дралі да верб’і ні выбіралі. Шалупкі, асобенна з яец хаваіш, тады на грады сыпіш, штоб куры ні раздзіралі, пціцы».
***
«На Паску, эта ж абыкнавенна бліжэ к выгану, ужэ ілі кароў перад Паскай выганялі, а інагда і на Паску. Паска — празнік, так і пастуху — празнік. А он жа наш скот пасёт і беражот, і ганяіт. Эта счыталася за грэх — ні падзяліцца с пастухом празнічным угашчэніем — хто чым можыт. Эта дабравольна была, но эта нікрасіва была, штоб этат абрад ні ісполніць».
Ушэсце
«На Ушэсця ў нас «Стралу» вадзілі. Сабіраліся пажылыя і дзеці. Усе браліся за рукі, ішлі з вуліцы на вуліцу і пелі: «Із Халецкія на Савецкаю…» Халецкая была крайняя вуліца. «З Халецкія на Савецкаю правядом Стралу да па ўсём сялу…»
Сабіраліся ўсе на цэнтры, на бугрэ. Ета цэнтар у нас, там усігда і гармошка іграла. Ета ціпер роўна, а тады — бугор, а сюда ж асфальта не было. Сабіраліся, выносілі стол, складаліся… І пашлі «Стралу» вадзіць па дзярэўні. З вуліцы на вуліцу павадзілі, бабы папелі, спалілі чучалу. Ета штоб граза не біла. «Павядом Стралу да па ўсём сялу, па загуменню…» Сабіраліся старыя людзі, штоб ні біла граза.
[Што за чучала?]
Дзелалі. З саломы скруцюць, калі ё, а не — ёлку якую-такую нясуць уперадзі, сасну. І абкруцюць… А тады палілі. Чым абкруцюць? Абы якой трапкай.
[Дзе палілі?]
Там, дзе кладбішча, у канцэ дзярэўні. На кладбішчы не палілі — на крайняй вуліцы. Па вуліцах паходзюць і прайдуць у край, і там палюць. Ета штоб граза ні біла па дзярэўні. Занясуць за дзярэўню «стралу» — і ўсё. Ета на Ўшэсце, на Вазнясенія Гасподня.
[Песню не ўзгадаем?]
«Павядом Стралу да па ўсём сялу,
Па загуменню,
Із Халецкія на Савецкаю…»
Ета ні песня, а проста так выражалі і «стралу» адводзілі ад дзярэўні. Ета ні то шта песня, а ета такая была традзіцыя адводзіць Стралу, штоб не біла па дзярэўні. Вот ета і вадзілі Стралу за етага. Жэншчыны пажылыя. Здзелаюць і там іе спаляць за дзярэўняй. Вот і ўсё. Казалі, што атвялі няшчасце ад дзярэўні. Ета ні то шта песня, ета проста сабіраліся, хаділі кругом дзярэўні, абходзілі».
Падрыхтаваў Генадзь ЛАПАЦІН.
На здымках: жыхары в. Данілавічы, 1947 г.; жыхарка п. Навіны Анастасія Барысаўна Сычанкова. Здымак 2005 г.