Управление сельского хозяйства и продовольствия Ветковского райисполкома проверило готовность хозяйств района к посевной
Адпаведна выпрацаванаму гадамі графіку ў аграпрамысловым комплексе раёна ідуць работы па падрыхтоўцы да вясенне-палявых работ. Аб становішчы спраў у галіне паведаміла ўпраўленне сельскай гаспадаркі і харчавання Веткаўскага райвыканкама.
Па раёну падрыхтаванасць тэхнікі да сезона складае 85%, энерганасычаных трактараў — 64%. Найбольшае адставанне па іх уводу паказвае ААТ «Стаўбунскі», а найлепшы паказчык у УСП «Радуга-Агра»: гатовы ўсе наяўныя адзінкі.
Сярод наменклатуры «камбінаваныя глебаапрацоўчыя агрэгаты» на лінейцы гатоўнасці ўсяго 65% машын: з 23 у рабочым стане 15. Слабей за іншых падрыхтоўвае гэту тэхніку тры гаспадаркі: хальчанская, стаўбунская і веткаўская. Іх паказчык гатоўнасці яшчэ ніжэй.
Дыскавыя бароны і дыскатары гатовы па раёну на 60%. А адстае больш чым на палову ад гэтай лічбы Стаўбун.
Машыны для ўнясення цвёрдых мінеральных угнаенняў гатовыя на 73%. Каля 50% паказалі ААТ «Стаўбунскі», «Дружба», «Веткаўскі аграсэрвіс». Лепшы паказчык у УСП «Радуга-Агра»: 100%.
Гатоўнасць машыны для ўнясення цвёрдых арганічных угнаенняў складае тыя ж 73%, а ніжэй сярэдніх паказчыкаў даюць УСП «Іскра-Ветка», акцыянерныя таварыствы «Хальч», «Стаўбунскі», «Дружба», «Нямкі».
Кукурузныя сеялкі падрыхтаваныя на 62%, а ніжэйшыя паказчыкі ў радужан, хальчанцаў, стаўбунцаў, нямкоўцаў і прыснянцаў.
Аднак рамонтна-падрыхтоўчыя работы вядуцца няспынна і фінансавая падтрымка таксама на падыходзе. Зараз дапрацоўваецца схема пераводу грошай, якія задаўжала мясамалочная кампанія за пастаўленую раёнам прадукцыю. Сродкі будуць залічаныя на рахункі «Аблаграсэрвіса» на набыццё запасных частак для сельскагаспадарчай тэхнікі.
Па паліву, гаруча-змазачных матэрыялах таксама пачата крэдытаванне гаспадарак. На вываз арганікі на палі ўсе гаспадаркі атрымалі належныя аб’ёмы.
Арыя ГАТАЛЬСКАЯ.