Гаспадар на роднай зямлі

shubkiny
Знаёмцеся: сям’я Шубкіных. “Лясная” сям’я: маці, бацька і сын працуюць у Свяцілаўскім лясніцтве. Алена Паўлаўна тут з самага ўтварэння лясгаса, займае пасаду бухгалтара. Міхаіл Іванавіч працуе лесніком з 1996 года. Іх сын Дзмітрый Міхайлавіч з 2008-га працаваў лесніком, а з 2014-га здабывае працоўную славу ў якасці вальшчыка. Кіраўніцтва хваліць працу гэтай дынастыі. Прывязаныя да сваёй зямлі, яны не пакінулі яе нават маючы такую магчымасць. Хіба прыйшлося з роднай, але абязлюдзелай Акшынкі пераехаць на цэнтральную сядзібу ў Свяцілавічы. Не адпусціла, не благаславіла на высяленне малая радзіма.
Акрамя працоўных абавязкаў, Шубкіны занятыя клопатамі па гаспадарцы, якіх заўжды хапае і ў будні, і ў святы ў большасці жыхароў сельскай мясцовасці.
Арыя ГАТАЛЬСКАЯ.

Оставьте ответ

Ваш электронный адрес не будет опубликован.